+
Гэта невялічкая кніжка дапаможа глыбей і шырэй пазнаёміцца з раздзелам "Зямля мая - зялёны дом", якую вывучаюць шасцікласнікі на ўроках беларускай літаратуры.
РЕЗУЛЬТАТ ПРОВЕРКИ ПОДПИСИ
Данные электронной подписи
Ссылка на политику подписи
Закрыть

Беларуская літаратура

6 клас

 

 

"Вывучаем

творы

на экалагічную тэму"

Перад тым, як пачнем вывучаць

творы на тэму “Экалогія”, давайце

ўспомнім, што такое экалогія.

А зараз паспрабуем знайсці свае

асацыяцыі з тэмай экалогіі і напішам

акраверш.

 

Акраве́рш — разлічаны на зрокавае

ўспрыманне верш, у якім пачатковыя

літары вершаваных радкоў, прачытаныя

зверху ўніз, утвараюць якое-небудзь

слова: прозвішча або імя паэта ці таго,

каму верш адрасуецца, нейкае

прызнанне, пажаданне, адказ на

пастаўленае пытанне і г. д. Акравершы

ёсць у М. Багдановіча, У. Дубоўкі, А.

Салаўя, Р. Барадуліна, Н. Гілевіча і

некаторых іншых беларускіх паэтаў.

- 2 -

Як пісаць верш?

На паперы ў слупок пішаце

Э

К

А

Л

О

Г

І

Я

Далей складаеце сказы, якія пачынаюцца са

слова на адпаведную літару, верш можа быць

не ў рыфму, але тэма верша “Экалогія”.

Напрыклад:

Эх, як шкада, што навокал так брудна?

Кажуць усё залежыць ад нас.

Але як мне пачаць ратаваць гэты наваколле?

Лепшым выйсцем будзе проста пачаць.

О, зямля мая мілая, родная!

Гонар ёсць і ў цябе, і ў мяне.

І мы будзем сябрамі, я ведаю,

Як бы цяжка не прыйшлося мне.

- 3 -

Пімен Панчанка

Сармацкае кадзіла

 

Адспявалі трубы залатыя,

Лета захлынулася ў расе.

Кветкі ў лесе ёсць,

Але не тыя:

Да Чырвонай кнігі збеглі ўсе.

 

Дзе ты, кураслеп лясны?

Дзе ворлік?

Дзе мядзведжая цыбуля - чарамша?

Ходзіш, ходзіш —

I пяршыць у горле...

Плач, асірацелая душа.

 

А калісь было ўсяго надзіва!

Як збяднеў у нас зялёны свет.

Дзе знайсці сармацкае кадзіла,

Сон-траву, і меч-траву, і познацвет.

 

Вінаваты ў гэтым не сарматы,

Вінаваты ўсе мы — ты і я:

Каб адчуць сцюдзёны водар мяты,

За сто вёрст ляціць мая сям’я.

 

Душна ад жалезнага прагрэсу:

Дружна падразаем жылы лесу,

Траў і кветак топчам карані,

Ад зялёнай адракаемся радні.

 

- 4 -

 

Што ты плачаш па траве і кветках?

Адрадзілі ж мы зуброў, баброў...

Ну, а чорны бусел? Вельмі рэдкі,

А заўсёды быў з людскіх сяброў.

 

Многа ліха — ды усюды ціха.

А зямля дакуль будзе цярпець?

А нашчадкам нашым

Чым жа дыхаць? —

Мы ўжо задыхаемся цяпер.

 

Трэба нам і захады і меры,

Каб між светлых беларускіх рос

Зноў расцвіў чаравічок венерын

I званочак сіні ў лесе рос.

Чырвоная кніга

- 5 -

Іван

Пташнікаў

"Алені"

- 6 -

Чытаць

тут

Спампаваць для электроннай кніжкі

- 7 -

Алесь Жук

"Паляванне на Апошняга Жураўля"

Поўны тэкст можна пачытаць онлайн

Спасылка

Урывак з аповесці "Стары бабёр"

Спасылка

- 8 -

Янка Маўр

Багіра

Слухаць

аўдыё

Аўдыё Багіра

00:00 / 00:00

- 9 -

Настаўнік:

Алена Антонаўна

Андрушкевіч

Творы на экалагічную тэму ў 6 класе па беларускай літаратуры

mialen

954

Добавил: mialen

Статистика

Для получения кода виджета необходимо перевести замок в режим "Открыт для всех".


Опубликовано: 22 Apr 2020

Гэта невялічкая кніжка дапаможа глыбей і шырэй пазнаёміцца з раздзелам "Зямля мая - зялёны дом", якую вывучаюць шасцікласнікі на ўроках беларускай літаратуры.

КОММЕНТАРИИ (0)

Оставить комментарий анонимно
В комментариях html тэги и ссылки не поддерживаются

Оставьте отзыв первым!