+
ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Салігорска" Мінскай вобласці.
РЕЗУЛЬТАТ ПРОВЕРКИ ПОДПИСИ
Данные электронной подписи
Ссылка на политику подписи
Закрыть

Этнаграфiчны

музей

"Беларуская

хатка"

У кнізе змешчана інфармацыя

аб дзейнасці этнаграфічнага музея

“Беларуская хатка”,

які знаходзіцца ў

ДУА “Сярэдняя школа №1 г.

Салігорска”

Мінскай вобласці, займае асобны

пакой плошчай 25 м. кв.

- 2 -

Ад аўтара

Добры дзень, шаноўныя чытачы!

Прапанаваная вашай увазе кніга адрасуецца

тым, хто з цікавасцю ставіцца да мінулага

беларускага народа, хоча заглянуць у таямніцы

бабульчынага куфэрка, стаць прадаўжальнікам

народных традыцый. Тут прадстаўлены цікавыя

матэрыялы аб інтэр’еры беларускай хаты канца

19-га пачатку 20 стагоддзяў, размешчаны

фотаздымкі экспанатаў этнаграфічнага музея

“Беларуская хатка”. Азнаёмцеся з гэтай

кнігай, і вы адчуеце, што сталі на крок бліжэй

да пазнання многіх скарбаў свайго народа.

 

 

- 3 -

Ад прадзедаў спакон вякоў,

Нам засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Жыве з ёй дум маіх сям’я

І сніць з ёй сны нязводныя.

Завецца ж спадчына мая

Усяго старонкай роднаю.

Я. Купала

 

 

- 4 -

Агульныя звесткі

У 1996 годзе з вялікім захапленнем

і настаўнікі, і вучні ДУА “Сярэдняя

школа № 1 г. Салігорска” ўключыліся

ў работу па збору матэрыялаў і

экспанатаў для этнаграфічнага

музея “Беларуская хатка”. Былі

сабраны прадметы дэкаратыўна

прыкладной творчасці (вытканыя і

вышытыя ручнікі, сурвэткі, карціны);

- 5 -

прылады працы (кашалі, начоўкі,

качалкі, прасы, ступы, вагі); прылады

для апрацоўкі лёну ( кросны, пральнік,

церніца, трапач, прасніца, верацёны),

посуд (гладышы, збаны, лыжкі, міскі);

адзенне і абутак; прадметы мэблі

(ложак, куфры, лавы, стол). Адчыніла

“Беларуская хатка” свае дзверы перад

наведвальнікамі 4 лістапада 1997 года.

- 6 -

Таямніцы беларускай хаты

- 7 -

Гэты інтэр’ер нагадвае нам аб

далёкім мінулым, аб дзіцячых і

юнацкіх гадах бабуляў, дзядуляў.

Такія былі ўсе сялянскія хаты ў

беларускіх вёсках.Традыцыйнае

абсталяванне сялянскай хаты

вылучалася практычнасцю і

эканомнасцю выкарыстання жылой

плошчы. Тут сяляне елі і адпачывалі.

Кожны куточак выконваў свае,

строга акрэсленыя функцыі.

- 8 -

Дзвярны праём рабілі не вельмі высокім,

таму пры ўваходзе трэба было прыгінаць

галаву. І справа тут не толькі ў зберажэнні

цяпла. Нашы продкі верылі, што пад

парогам жывуць душы памерлых родзічаў. І

калі чалавек пры ўваходзе ў хату прыгінаў

галаву, ён як бы вітаў іх, выказваў сваю

павагу. Менавіта з гэтым вераваннем

звязана забарона вітацца праз парог,

перадаваць праз яго што-небудзь іншаму

чалавеку. Пры ўваходзе ў хату ніколі не

станавіліся на парог, каб не пакрыўдзіць

душы продкаў.

- 9 -

Покуць (кут) - самае святое і шанаванае месца ў

хаце.

- 10 -

Тут садзілі дарагога госця, ставілі першы

сноп ураджаю, у якім быццам бы жыве бог

Жыцень, змяшчалі абразы, малітоўнікі,

Біблію. Абразы лічыліся вялікай

каштоўнасцю сям’і. Менавіта іх разам са

сталом першымі ўносілі ў новую хату.

Абразы ўпрыгожваліся

ручнікамі набожнікамі. На покуці

мясціліся стол, лавы. Стол выконваў ролю

своеасаблівага хатняга алтара, таму і

ставіліся да яго з павагай. Дапусціць на

стол ката, курыцу ці неразумнае дзіця

лічылася грахом, бо тут заўсёды

знаходзіліся хлеб ды соль.

- 11 -

Рабілі сталы з розных пародаў дрэў. Больш

за ўсё цаніліся дубовыя. Непажаданым

матэрыялам была асіна і вольха. Гэта

звязана з павер’ем, што на “асіне Юда

задавіўся, а на алешыну кроў пускаў” –

адсюль нібыта горыч з драўніны - у першай

і чырвоны колер - у другой. Перамена

месца, дзе стаяў стол, адбывалася толькі ў

выключных выпадках. Напрыклад, калі ў

хаце праводзілі каго-небудзь у салдаты ці

проста ў далёкую дарогу, то варочалі стол,

каб той чалавек хутчэй вярнуўся дадому.

- 12 -

Стол ставілі пасярод хаты, калі маладым

надыходзіў час адпраўляцца да вянца. Каля

стала амаль ва ўсю даўжыню сценаў

мясціліся лавы. Іх рабілі з тоўстых дошак,

пакладзеных на калодкі. Пазней з’явіліся

лавы на ножках. Па другі бок стала, у

даўжыню яго, ставілі ўслон ці зэдлік. Днём на

лавах маглі працаваць, для гэтага ў іх рабілі

адтуліны, прабоіны, каб прыстасоўваць

розныя прылады. Часам, калі ў хаце былі

госці, на лавах спалі.Шырокія масіўныя лавы

лічыліся каштоўнасцю і пераходзілі ад бацькі

да старэйшага сына.

- 13 -

Па дыяганалі, насупраць покуці, знаходзілася печ.

Печ – прыстасаванне для прыгатавання ежы і

ацяплення памяшкання.

- 14 -

Яе складваў са звычайнай цэглы пячнік –

самавучка. Гаспадыня бяліла печку мелам,

а калі паяўлялася шчыліна ў печы, то

замазвала глінай. Ад гэтага печ з цягам

часу траціла свой першапачатковы выгляд.

Печ варыла і смажыла, грэла і парыла. Але

і дымілася раніцай так, што ва ўсіх вочы

балелі. Зімой на печы забіраліся пагрэцца і

дарослыя, і дзеці. У сялянскай сям’і рэдка

было цеплае адзенне і абутак. Таму печ для

сялянскай сям’і была адзінай

выратавальніцай: на ёй спалі ноччу,

падкінуўшы пад галаву якія-небудзь

лахманы.

- 15 -

Тут на печцы зімовымі вечарамі пад гукі

завірухі, бабулі і дзядулі расказвалі ўнукам

чарадзейныя казкі. З печчу звязаны шэраг

звычаяў і абрадаў. Так маладая, калі

пакідала дом бацькоў, прыгаворвала:

“Добрая доля, ідзём за мной з печы

полымем, з хаты комінам”. Пры ўваходзе ў

хату маладога яна кідала на печ паясок,

каб тая яе прызнала сваёй, прыняла ў

сям’ю. Комін, ва ўяўленнях нашых продкаў,

быў сродкам сувязі з памерлымі “дзядамі”.

Калі чалавек паміраў, у коміне адчынялі

юшку, каб на шляху яго душы не было

перашкодаў.

- 16 -

Калі хацелі спыніць нясціплыя размовы,

разказчыку маглі нагадаць: “Печ у хаце!”.

Каля печы знаходзіўся качарэжнік, дзе быў

састаўлены пячны інвентар – качарга, вілкі,

чапяла, хлебная лапата. Апошняя займала

асобае месца сярод астатніх рэчаў.

Магчыма, таму што яна мела дачыненне да

хлеба, ёй надаваліся ахоўныя якасці. Так, у

час навальніцы, каб зберагчы свае будынкі

ад маланкі, хлебную лапату выстаўлялі на

двор. Над вусцем печы замацоўвалі жэрдку

перасоўку, на якой сушылі адзенне, тканіну.

- 17 -

Жэрдка – перасоўка - прыстасаванне, на якой сушылі

адзенне, тканіну.

- 18 -

Дзяжа – пасудзіна, каля печы на калодзе мясцілася

дзяжа, якая служыла для заквашвання цеста.

- 19 -

Рабілі дзяжу звычайна з дубовых клёпак,

бо дуб паскараў працэс квашэння і надаваў

цесту лёгкі спецыфічны водар. Яна

выконвала важную ролю ў вясельным

абрадзе. Бласлаўляючы на шлюб, маладую

з расплеценай касой садзілі на дзяжу - на

пасад. Хлеб-соль, каравай урачыста

падносілі на накрыўцы ад дзяжы. Перш

чым скарыстаць новую дзяжу, яе

“прыручалі”. Ставілі на суткі побач са

старой на адной пасцілцы і пад адной

накрыўкай. Дзяжу нельга было нікому

пазычаць, а таксама выносіць з дому, каб

яна “не сапсавалася.”

- 20 -

Бабін кут – месца ля печы насупраць па дыяганалі ад

покуці

- 21 -

Бабін кут знаходзіўся каля печы, таму меў

яшчэ назву пячнога кута. Гэтае месца было

“царствам” гаспадыні хаты, тут яна

гатавала ежу, тут знаходзіўся ўвесь

арсенал яе хатняга інструментарыя:

паліцы з посудам, кухонныя прылады.

Ганчарная справа з’явілася ў Беларусі ў

Х стагоддзі. Розныя віды

ганчарнага посуду былі паўсямесна

вядомы ў Беларусі. Гліняныя збаны,

глякі, міскі, кубкі – неабходныя рэчы ў

гаспадарцы, бо ў іх добра захоўваліся

малако, смятана, тварог, масла.

- 22 -

Збан – пасудзіна, прыназначаная для

захоўвання малака. Глiняныя вырабы ў

нашых продкаў былi на любы густ, для

розных патрэб.

Глiняны посуд i сёння карыстаецца

попытам. Радуе ён вока i на кухоннай

палiцы, i на абедзенным стале.

Бондарства – рамяство, якое ўяўляе сабой

уменне вырабляць драўляны

посуд, які здаўна распаўсюджаны ў

беларусаў: лыжкі, каўшы, кадушкі,

маслабойкі, ступы.

 

 

- 23 -

Маслабойка – бандарны выраб, пасудзіна для збівання

сметанковага масла.

- 24 -

Ступа -прылада для памолу круп ў хатніх умовах.

- 25 -

Калі хлопчыка - немаўлятку перад

хрэсьбінамі клалі ў чырвоны кут, то

дзяўчынку — паблізу бабінага пячнога кута.

Гэтым падкрэслілася прызначэнне

жанчыны ў хаце як гаспадыні, ахоўніцы

дамашняга ачага. У пячным куце шаптала

свае малітвы знахарка, калі лячыла

каго небудзь у хаце, тут гатаваў свае

зёлкі ад сурокаў вясковы знахар, варажылі

дзяўчаты, каб даведацца, ці доўга чакаць ім

жаніха. Чырвоны і пячны куты былі ў хаце

тымі пунктамі, вакол якіх арганізоўвалася

жыццё, яны з’яўляліся рытуальным

цэнтрам жыццядзейнасці сям’і.

- 26 -

Ложак – прадмет мэблі прыназначаная для адпачыну і

сну

- 27 -

Спалі на падлозе і палацях з дошак,

размешчаных у два ярусы за печчу ўздоўж

глухой сцяны. На дошкі клалі сяннік, набіты

саломай, накрывалі яго посцілкамі.

Падлогу і палаці звычайна рабілі з дубовых

дошак, бо верылі, што калі спаць на

дубовых дошках, будзеш магутны і

здаравенны, як дуб. Палаці яшчэ служылі і

своеасаблівым дзіцячым пакоем. Калі

хто небудзь чужы заходзіў у хату, дзеці

павінны былі залезці на палаці і ціхенька

там гуляць. На пачатку 20 стагоддзя на

змену палацям прыйшлі ложкі.

- 28 -

Іх прыгожа засцілалі саматканымі

посцілкамі з падузорнікамі. Падушкі

пакрывалі вышыванымі пакрышкамі.

- 29 -

- 30 -

Побач з ложкам вісела калыска, збітая з

дошак.

Калыска - прыстасаванне для сна дзіцяці.

Яна падвешвалася пад столь каля ложка,

на якім спалі гаспадары. Бацькі імкнуліся,

каб усе дзеці выраслі ў адной калысцы, бо

тады яны будуць быццам дапамагаць адзін

аднаму. Пустую калыску забаранялася

калыхаць, каб дзіця не захварэла. Праз яе

нічога не перадавалі, бо дзіця тады

вырасце злодзеем.

- 31 -

Хадунок – шост з

папярэдняй перакладзінай і

абручом, у якім дзіця

вучылася хадзіць.

Калі дзіця падрастала,

рабілі “хадунок” – шост з

папярэдняй перакладзінай і

абручом. У апошні ставілі

дзіця, і яно вучылася

хадзіць, рухаючыся вакол

шаста.

- 32 -

- 33 -

- 34 -

У кожнай хаце былі куфры.

У куфрах ляжалі ручнікі, кашулі,

безрукаўкі, сарочкі, кабаты, спадніцы,

фартухі, хусткі (цёмныя на жалобу ,

ясныя – на свята, на нядзелю, у госці),

настольнікі.

Істотную ролю ў мастацкім афармленні

інтэр’ера жылля адыгрывалі прадметы

ўзорнага ткацтва— посцілкі, дываны,

абрусы, ручнікі, што адлюстроўвалі

багатую самабытную творчасць

мясцовых майстроў.

 

- 35 -

- 36 -

Ручнік - прадмет ўзорнага ткацтва.

Ручнікі з’яўляюцца неад’емнай часткай

жыцця беларусаў. У Беларусі

распаўсюджаны ручнік памерам ад 25 да 45

см у шырыню і ад 1 да 4 м у даўжыню.

Выкарыстоўваецца як прадмет

паўсядзённага ўжывання, як атрыбут

вясельнага, пахавальнага, памінальнага

абрадаў, у час свят як прадмет, надзелены

здольнасцю засцерагаць ад бед, няшчасцяў,

у аздабленні жылля, абразоў. Для

беларускіх ручнікоў характэрны спалучэнне

чырвонага дэкору на белым фоне,

вышыўка геаметрычнымі і

- 37 -

расліннымі ўзорамі, карункі,

арнаментаваныя прошвы, махры. Прычым

узоры чырвоных палёў ручніка былі

сіметрычныя ў адносінах адзін да

аднаго.Ручнік цесна звязаны з жыццём

чалавека з моманту яго нараджэння і

да самай смерці. Акрамя таго, ён

суправаджаў чалавека ў паўсядзённых

дзеяннях з самай раніцы і да позняга

вечара. Самым простым па вырабе

лічыўся ручнік - «уціральнік», якім у

паўсядзённым жыцці выціралі рукі і

твар. Як правіла, ён не меў

арнаментальнага ўпрыгожання.

- 38 -

Самым высокім статусам надзяляўся

ручнік ­­ «набожнік», якім упрыгожвалі

чырвоны кут хаты, накрываючы абразы

з выявай

Багародзіцы, Ісуса Хрыста ці найбольш

шануемых святых, напрыклад,

Мікалая-Цудатворца. Вялікая колькасць

ручнікоў выкарыстоўвалася ў цэлым радзе

святаў, асабліва сямейна-родавай

накіраванасці: пры нараджэнні дзіцяці,

навяселлі і ў час пахавання.

- 39 -

Кросны – ткацкі станок з навітай асновай для ткання ў

хатніх умовах.

- 40 -

- 41 -

- 42 -

1. Прасніца – гэта драўляная прылада для

прадзення воўны, льняной і пяньковай

кудзелі.

2. Верацяно – прылада для скручвання ніткі

ў працэсе прадзення.

3.Калаўрот – самапралка, прылада для

механізаванага прадзення лёну і воўны ў

хатніх умовах.

Дзяўчынак пачыналі знаёміць з гэтай

працай з 7-8 гадоў.

 

 

 

- 43 -

Лучнік – (пасвет, светач, дзед) – прыстасаванне для

асвятлення хаты з дапамогай лучыны ці смалістых

корчыкаў.

- 44 -

Увечары, калі ўся сям’я збіралася ў хаце,

гаспадар запальваў лучнік ( яго яшчэ

называлі “дзед”) - жалезны зажым на

вертыкальным шасце, прымацаваным да

невысокай калоды, куды ўстаўлялі лучыну з

дробна расшчэпленых сасновых каранёў.

Цікава, што агонь ад лучыны часта

называлі жывым у адрозненне ад мёртвага

агню газавай лямпы. А называлі лучнік

“дзедам” таму, што ён заўсёды быў

абгарэлым, чорным, як дзед. З цягам часу

лучнік знік, а на змену яму прыйшлі

газавыя лямпы.

- 45 -

Газавая лямпа - прадмет для асвятлення памяшкання.

- 46 -

Адну вешалі над сталом на покуці ,

а другую – у бабіным куце. Пры свеце

лямпы, з песнямі і жартамі, загадкамі,

казкамі, прымаўкамі пралі ніткі.

У невялікім памяшканні магла жыць і

працаваць даволі вялікая сям’я – да васьмі

і больш чалавек. І кожнаму тут знаходзілася

сваё месца.

 

- 47 -

Аўтары-складальнікі:

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце А. С.

Турэйка;

кіраўнік музея, настаўнік беларускай мовы і

літаратуры Т. І. Дайлід;

тэхнічны рэдактар У. А. Антановіч;

фатограф, вучань 9 класа У. Балашоў

 

 

- 48 -

Змест

Агульныя звесткі......................................................................................5

Таямніцы беларускай хаты.................................................................7

Дзвярны праём...........................................................................................9

Покуць........................................................................................................10

Печ...............................................................................................................14

Жэрдка-перасоука..................................................................................18

Дзяжа-пасудзіна.....................................................................................19

Бабін кут..................................................................................................21

Збан.............................................................................................................23

Маслабойка...............................................................................................24

Ступа.........................................................................................................25

Ложак........................................................................................................27

Калыска.....................................................................................................30

Хадунок......................................................................................................32

Куфар........................................................................................................34

 

- 49 -

Ручнік..........................................................................................................36

Кросны.......................................................................................................40

Прылады для апрацоукі лёну..............................................................42

Лучнік.........................................................................................................44

Газавая лямпа..........................................................................................46

- 50 -

Сардэчна запрашаем!

- 51 -

Этнаграфічны музей "Беларуская хатка"

Александр

931

Добавил: Александр

Статистика

С помощью виджета для библиотеки, можно добавить любой объект из библиотеки на другой сайт. Для этого необходимо скопировать код и вставить на сайт, где будет отображаться виджет.

Этот код вставьте в то место, где будет отображаться сам виджет:


Настройки виджета для библиотеки:

Предварительный просмотр:


Опубликовано: 7 Mar 2017

ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Салігорска" Мінскай вобласці.

КОММЕНТАРИИ (0)

Оставить комментарий анонимно
В комментариях html тэги и ссылки не поддерживаются

Оставьте отзыв первым!