+
В книге приводятся факты и фотографии из истории библиотеки.
РЕЗУЛЬТАТ ПРОВЕРКИ ПОДПИСИ
Данные электронной подписи
Ссылка на политику подписи
Закрыть

ГІСТОРЫЯ

ЦЭНТРАЛЬНАЙ ГАРАДСКОЙ

БІБЛІЯТЭКІ ІМЯ В. ТАЎЛАЯ

ЗМЕСТ

 

ГІСТОРЫЯ ЦЭНТРАЛЬНАЙ ГАРАДСКОЙ

БІБЛІЯТЭКІ ІМЯ В. П. ТАЎЛАЯ

 

1. 1939 г.

Адкрыццё бібліятэкі......................................................5

2. 1940-1941 гг.

Станаўленне бібліятэкі ў даваенныя гады..................6

3. 1941-1945 гг.

Бібліятэка ў гады Вялікай Айчыннай вайны..............8

4. 1946-1950 гг.

Статус цэнтральнай гарадской бібліятэкі..................10

5. 1960-ыя гады.................................................................12

6. 1970-ыя гады.................................................................14

7. 1980-ыя гады.................................................................19

8. 1990-ыя гады.................................................................20

9. 2000-ыя і цяперашні час.............................................23

 

АСНОЎНЫЯ ДАТЫ ЖЫЦЦЯ В. П. ТАЎЛАЯ......24

 

 

 

ГІСТОРЫЯ

ЦЭНТРАЛЬНАЙ ГАРАДСКОЙ

БІБЛІЯТЭКІ ІМЯ В. П. ТАЎЛАЯ

 

1939 г. Адкрыццё бібліятэкі

 

Датай заснавання цэнтральнай гарадской

бібліятэкі г. Баранавічы лічыцца 4 снежня 1939 г.,

калі Баранавіцкі аблвыканкам прыняў рашэнне аб

адкрыцці гарадской бібліятэкі, якая ў хуткім часе

набыла статус абласной.

Да ўз’яднання Заходняй і Савецкай Беларусі ў

1939 г. у горадзе існавала некалькі бібліятэк:

“Польскай маці школьнай”, “Сатаварыства

работнікаў казначэйства”, “Паліцыі і чыгуначнікаў”,

парафіяльная пры касцёле і інш. Працавала і

гарадская публічная бібліятэка, кнігі ў якой

збіраліся, у асноўным, па двух напрамках:

белетрыстыка і кнігі па сельскай гаспадарцы,

літаратура на польскай мове.

Пасля ўстанаўлення савецкай улады ўзнікла

неабходнасць у адкрыцці бібліятэкі даступнай для

працоўнага насельніцтва, дзе б кнігі выдаваліся

бясплатна, што і было зроблена. Колькасць чытачоў

з 700 (у публічнай) вырасла да 6000. Штодзень

выдавалася да 150 экзэмпляраў кніг.

- 5 -

1940-1941 гг. Станаўленне бібліятэкі ў

даваенныя гады

 

Першы будынак бібліятэкі знаходзіўся на вуглу

цяперашніх вуліц Савецкай, 20 і Піянерскай:

двухпавярховы, з кнігасховішчам на першым

паверсе і абанементам і чытальнай залай на другім.

У штатным раскладзе на 1 студзеня 1940 г.

налічвалася 24 работніка, сярод якіх было 6

бібліятэкараў для выдачы літаратуры на рускай,

беларускай і польскай мовах, 2 – на яўрэйскай, 2

працавалі ў чытальнай зале, бухгалтар-рахункавод,

інструктар-метадыст і інш.

Першым дырэктарам і арганізатарам бібліятэкі

быў Мікалай Паўлавіч Бабко. У ліку першых

работнікаў былі: Горбач Ганна Міхайлаўна,

Былінская Надзея Якаўлеўна, Дзяшкоўская Галіна,

Данюк-Іваноўская Таццяна Аляксееўна, Людміла

Іосіфаўна Бабко.

На пачатак Вялікай Айчыннай вайны фонд аблас-

ной бібліятэкі налічваў 200 тыс. экзэмпляраў. Кнігі

паступалі з усходніх абласцей Беларусі і многіх гара-

доў Савецкага Саюза. З 22 па 25 красавіка 1940 г. на

базе бібліятэкі быў праведзены першы семінар за-

гадчыкаў раённымі бібліятэкамі Баранавіцкай

вобласці.

 

 

- 6 -

 

 

 

 

М. П. Бабко, першы дырэктар бібліятэкі

 

- 7 -

1941-1945 гг. Бібліятэка ў гады

Вялікай Айчыннай вайны

 

У гады вайны нямецкія акупанты прыстасавалі

будынак бібліятэкі для сваіх патрэб, кнігамі высцілалі

брудны двор сваёй казармы, вывозілі іх за горад і

знішчалі. У 1944 г., адступаючы, спалілі і ператварылі ў

груды развалін дом, дзе знаходзілася бібліятэка.

Адразу пасля вызвалення пачалося аднаўленне

работы бібліятэкі ў невялікім напаўразбураным

будынку па вул. Леніна (былая Міцкевіча) з наспех

зробленым грубым абсталяваннем, трафейнымі сталамі

і амаль без кніг. Дырэктарам бібліятэкі зноў

прызначаецца М. П. Бабко, які ў верасні 1944 г., пасля

шпіталя, вярнуўся ў горад. Намеснікам дырэктара была

прызначана Г. М. Горбач. Вярнуліся на працу

некаторыя даваенныя супрацоўнікі: Л. І. Бабко, Н. Я.

Былінская і інш.

Быў арганізаваны збор літаратуры ў гараджан. За

кожным бібліятэкарам замацавалі вызначаныя вуліцы і

пачаліся абыходы дамоў. Аказалася, што многія

жыхары горада захавалі бібліятэчныя кнігі, многія

аддавалі кнігі са сваіх дамашніх бібліятэк. За невялікі

час фонд папоўніўся на 700 экземпляраў. Амаль кожны

дзень прыходзілі выданні з розных гарадоў Савецкага

Саюза. Пасля вайны бібліятэка атрымлівала абавязковы

экзэмпляр з Масквы. У маі 1945 г. бібліятэка налічвала

16 тыс. экземпляраў разнастайнай па тэматыцы

літаратуры: навуковай, палітычнай, мастацкай і інш.

Вяртала бібліятэка і сваіх актыўных даваенных

чытачоў, сярод якіх былі: юрыст А. П. Камянецкі, Р. Р.

Блях, В. М. Почтэр і інш.

 

 

- 8 -

Чытальнай залы не было, наведвальнікі не мелі

магчымасці на месцы пазнаёміцца з перыёдыкай,

таму супрацоўнікі бібліятэкі расклейвалі газеты на

прыстасаваных стэндах на вуліцах.

- 9 -

1946 - 1950 гг.

 

Вясной 1946 г. бібліятэку перавялі ў больш светлае

і прасторнае памяшканне, у жылы дом на вул.

Гагарына, 31, дзе былі ўмовы для стварэння

чытальнай залы і выдзяляліся падсобныя пакоі для

апрацоўкі кніг. Кніжны фонд складаў 17527

экземпляраў.

Будынак бібліятэкі, вул. Гагарына, 31.

Фота 50-х гадоў

- 10 -

Будынак бібліятэкі, вул. Камсамольская, 4

У 1954 годзе, у сувязі з скасаваннем Баранавіцкай

вобласці, бібліятэка стала называцца Цэнтральнай

гарадской бібліятэкай.

- 11 -

 

1960-ыя гады

 

У 1966 г. бібліятэка абслугоўвала 7380 чытачоў

праз абанемент, чытальную залу, перасоўныя

бібліятэкі і філіялы. У памяшканні бібліятэкі быў

выдзелены спецыяльны куток “Вывучайце свой край”.

На 1 студзеня 1967 г. у бібліятэцы працавала 9

чалавек.

Чытальная зала бібліятэкі,

вул. Камсамольская, 4.

Фота 60-х гадоў

- 12 -

У 1969 г. бібліятэка атрымала спецыялізаванае

памяшканне на вул. Леніна, 51. Тут яна размяшчаецца

і сёння.

Будынак бібліятэкі, вул. Леніна, 51

- 13 -

 

1970-ыя гады

 

За мэтанакіраваную работу па абслугоўванню

чытачоў кнігай і яе актыўную папулярызацыю 23

ліпеня 1974 г. бібліятэцы прысвоена ганаровае

званне “Бібліятэка выдатнай работы”.

З кастрычніка 1976 г. бібліятэка ўзначаліла

цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму г. Баранавічы,

якая аб’яднала 5 масавых бібліятэк сістэмы

Міністэрства культуры і стала каардынацыйна

метадычным цэнтрам для гарадскіх бібліятэк іншага

ведамаснага падпарадкавання. Дырэктарам біб-

ліятэкі ў гэты час (1966-1978 гг.) была Галіна

Міхайлаўна Манцэвіч. Перыяд яе кіраўніцтва заклаў

пачатак шляху бібліятэкі да заваявання свайго твару

сярод бібліятэк не толькі вобласці, але і рэспублікі.

 

 

У памяшканні цэнтральнай гарадской бібліятэкі

Фота 70-х гадоў.

- 14 -

Г. М. Манцэвіч

- 15 -

Яшчэ больш выразна акрэсліўся пошук свайго

шляху ў бібліятэчным абслугоўванні насельніцтва ў

час кіраўніцтва ЦГБ заслужаным работнікам культуры

Беларускай ССР Мініным Міхаілам Яфімавічам

(1978-1992 гг.).

М. Я. Мінін

- 16 -

25 верасня 1979 г. Пастановай № 300 Савета

Міністраў БССР цэнтральнай гарадской бібліятэцы

прысвоена імя беларускага паэта – ураджэнца

горада – Валянціна Паўлавіча Таўлая.

Імя паэта ўшаноўваецца штогадовымі

Таўлаеўскімі чытаннямі.

- 17 -

Галіна Таўлай, дачка паэта

18.07.1987 г. Свята кнігі, прысвечанае адкрыццю

барэльефа і памятнай дошкі В. П. Таўлая (мастак

У. П. Рамейка)

 

- 18 -

1980-ыя гады

 

У 1987 г. адбылося ўрачыстае (з удзелам дачкі

паэта – Галіны Таўлай) адкрыццё на будынку

бібліятэкі (вул. Леніна, 53) барэльефа паэта і

мемарыяльнай дошкі (мастак У. П. Рамейка). У

чытальнай зале аформлены куток-музей паэта, у

фае ўстаноўлены яго бюст.

ЦГБ імя В. П. Таўлая была першай бібліятэкай у

былым Савецкім Саюзе, што ўкараніла ў сваю

работу платныя паслугі насельніцтву. Звыш 150

дэлегацый з розных рэспублік наведалі яе і

вывучылі вопыт работы ў гэтым напрамку.

Пасля будаўніцтва другога памяшкання бібліятэкі

(вул. Леніна, 53) з’явілася магчымасць пашырыць

спецыялізацыю бібліятэчных аддзелаў: адкрылася

чытальная зала літаратуры па мастацтву, быў

выдзелены сектар беларускай і краязнаўчай

літаратуры. Бібліятэка займела сваю лекцыйную

залу – месца правядзення разнастайных масавых

мерапрыемстваў.

- 19 -

 

Л. А. Максімовіч

1990-ыя гады

 

1990-ыя гады прынеслі значныя змены ў пошуку

эфектыўных шляхоў развіцця бібліятэкі. Пачалося

ўкараненне новых інфармацыйных тэхналогій,

аўтаматызацыя працэсаў і этапаў бібліятэчнай

работы: ад паступлення дакумента ў бібліятэку да

выдачы яго чытачу.

Вялікі асабісты ўклад у поспехі калектыву ўнесла

дырэктар Людміла Антонаўна Максімовіч (1993-1994,

1997-2008). Яркі след пакінулі і былыя супрацоўнікі:

Лідзія Антонаўна Гаўрыс, Тамара Іванаўна Іванова,

Раіса Сямёнаўна Сямыкіна, Рыма Мікалаеўна

Коцікава, Ніна Іванаўна Агеева, Валянціна Іванаўна

Жыдзік, Людміла Уладзіміраўна Галаўко, Галіна

Пятроўна Уласава і інш.

 

- 20 -

Л. У. Галаўко, К. П. Гапановіч,

Л. А. Гаўрыс, Р. М. Коцікава, Н. А. Міцягіна

А. П. Сідаровіч, В. І. Жыдзік, Т. З. Карасёва

- 21 -

У 1999 г. бібліятэка атрымала спецыяльную

прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За

дасягненні ў эстэтычным і маральным выхаванні

беларускага народа і прапаганду духоўных

каштоўнасцей”.

У 1999 г. Міністэрства культуры Рэспублікі

Беларусь узнагародзіла калектыў цэнтральнай

гарадской бібліятэкі імя В. П. Таўлая Ганаровай

Граматай за значны ўклад у арганізацыю

бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва, вялікую

краязнаўчую працу і ў сувязі з 60-годдзем з дня

заснавання бібліятэкі.

 

 

- 22 -

2000-я гады і цяперашні час

 

З кожным годам узрастае колькасць чытачоў

бібліятэкі. Па выніках 2000 г. іх налічвалася 17057, а

кніжны фонд склаў 192113 экземпляраў. Сёння

бібліятэка прапануе паслугі Цэнтра прававой

інфармацыі, каштоўны збор краязнаўчых

дакументаў, калекцыю духоўнай літаратуры “Свет

Праваслаўя”, фонд агучанай літаратуры для

гараджан з аслабленым зрокам, выданні на

нямецкай, англійскай, турэцкай, польскай і іншых

мовах. Даступны наведвальнікам Інтэрнэт,

электронны каталог. Бібліятэка з’яўляецца

пляцоўкай для арганізацыі інтэлектуальнага

адпачынку і разнастайных форм правядзення

вольнага часу дарослых і дзяцей. У апошняе

дзесяцігоддзе традыцыйнымі сталі святы кнігі,

краязнаўчыя і бібліятэчныя месячнікі, прэзентацыі

кніг і часопісаў, літаратурныя імпрэзы, экалагічныя

дэкады і тыдні.

У верасні 2010 г. створаны вэб-сайт.

Гісторыя бібліятэкі працягваецца і, несумненна,

наперадзе – новыя падзеі і значныя дасягненні.

 

 

- 23 -

 

- 24 -

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Асноўныя даты жыцця В. П. Таўлая

 

1914 - нарадзіўся 8 лютага ў Баранавічах ў сям’і

служачага чыгункі.

1918 - сям’я Таўлаеў у пошуках заробку мяняе месца

жыхарства: Лунінец, Баранавічы, Ліда.

1919 - разам з бацькамі пераязджае ў Ліпецк (Расія) да

родных маці.

1920 - станцыя Зэльва. У час эпідэміі тыфу памірае

маці - Марыя Антонаўна.

1922 - вучань 2-га класа польскай школы ў Лідзе

складае свой першы верш “Верабейчык”.

1924 - сям’я Таўлаеў пераязджае ў вёску Рудаўка

(Слонімскі раён) на радзіму бацькі.

1925 - пасля заканчэння пачатковай школы паступае на

першы курс Слонімскай польскай дзяржаўнай

настаўніцкай семінарыі.

1926 - за нежаданне адмовіцца ад беларускай

нацыянальнасці пазбаўлены стыпендыі і вымушаны

кінуць вучобу.

1927 - навучэнец 3-га класа Віленскай беларускай

гімназіі.

1928 - 4 лістапада ў газеце “Сіла працы” (рэвалюцыйнае

выданне Заходняй Беларусі) надрукаваны першы

верш.

1928 - уступае ў падпольную камсамольскую

арганізацыю Заходняй Беларусі. У вучнёўскім часопісе

“Золак” Віленскай беларускай гімназіі пад псеўданімам

“Янка Дванаццаты” надрукаваны ўрывак з паэмы

“Непераможная”.

 

 

 

- 25 -

1929 - за ўдзел у кіраўніцтве студэнцкай забастоўкай

выключаны з гімназіі, паліцыяй прымусова вернуты ў

вёску Рудаўка.

1929 - арыштаваны за камсамольскую дзейнасць і

амаль год правёў у астрозе.

1930 - у кастрычніку па рашэнні ЦК Кампартыі

Заходняй Беларусі накіраваны ў БССР. Працуе ў газеце

“Звязда”, вучыцца на вячэрнім курсе газетнага

аддзялення літфака БДУ. Займаецца літаратурнай

творчасцю, друкуе свае творы ў газетах і часопісах.

1931 - асабістае знаёмства з Янкам Купалам. Прыняты

ў БелАПП.

1932 - уступае ў Камуністычную партыю Заходняй

Беларусі і накіроўваецца на падпольную работу. Член

цэнтральнай рэдакцыі КПЗБ у Варшаве.

1933 - рэдактар “Беларускай газеты” ў Вільні –

легальнага рэвалюцыйнага органа. У снежні правёў

першую канферэнцыю рэвалюцыйных пісьменнікаў

Заходняй Беларусі.

1934 - пры пераходзе польска-савецкай мяжы быў

арыштаваны і перавезены ў турму Лукішкі ў Вільні.

Піша вершы, разам з П. С. Пестраком рэдагуе

рукапісны турэмны часопіс “Краты”.

1936 - Віленскім акруговым судом прыгавораны да

васьмі гадоў зняволення. Сядзіць у розных турмах

Заходняй Беларусі.

 

 

 

 

 

- 26 -

 

1939 - 22 верасня вызвалены Чырвонай Арміяй з

гродненскай турмы.

1939 - жыве ў Лідзе, працуе літаратурным работнікам

газеты “Уперад”.

1941 - прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў СССР.

1942 - сувязны партызанскага атрада імя Катоўскага

брыгады імя Дзяржынскага Баранавіцкага злучэння

(1942-1944 гг.).

942 - сакратар Ваўкавыскай гміны пад Навагрудкам.

1943 - пасля разгрому Ваўкавыскай гміны

партызанскім атрадам імя Фрунзе жыве і служыць у

Навагрудку.

 

 

 

 

- 27 -

История ЦГБ им. В. П. Тавлая

Tavlai

1023

Добавил: Tavlai

Статистика

С помощью виджета для библиотеки, можно добавить любой объект из библиотеки на другой сайт. Для этого необходимо скопировать код и вставить на сайт, где будет отображаться виджет.

Этот код вставьте в то место, где будет отображаться сам виджет:


Настройки виджета для библиотеки:

Предварительный просмотр:


Опубликовано: 3 Dec 2019

В книге приводятся факты и фотографии из истории библиотеки.

КОММЕНТАРИИ (0)

Оставить комментарий анонимно
В комментариях html тэги и ссылки не поддерживаются

Оставьте отзыв первым!