'; text ='
СЛОЎНІК
НЕАЛАГІЗМАЎ
АДВЕНТ-КАЛЯНДАР – скрынка з вакенцамі, за якімі
“хаваюцца” цукеркі. Ідэя адвент-календара прыйшла
да нас з Германіі, дзе адвентам называецца час перад
Раством Хрыстовым (Звязда. 09.12.2017).
АЙЦІШНІК (разм.) (ад англ. IT–informatics technology)
– чалавек, які добра разумее і арыентуецца ў новых
камп’ютарных тэхналогіях. Айчынныя айцішнікі
даволі паспяхова займаюцца распрацоўкай
забаўляльных праграм, а славутая World of Tanks
штогод ставіць усё новыя і новыя сусветныя рэкорды
па колькасці гульцоў анлайн (Звязда. 17.12.2017).
БІБЛІАКЭШЫНГ (ад англ. cache – тайнік, і грэч. бібліо
– кніга) – гульня, пошукі кніжных скарбаў, якія
захоўваюцца ў бібліятэцы. Сёння ББА трымае курс на
два асноўныя кірункі. Першы — павышэнне
кваліфікацыі бібліятэкараў як бы па-за межамі
афіцыйнай сістэмы павышэння кваліфікацыі кадраў.
Гэта правядзенне разнастайных семінараў,
трэнінгаў, майстар-класаў і г.д. А другі кірунак —
асваенне новых форм кантактаў з грамадскасцю. У
якасці прыкладу такіх новых форм Алена
Даўгаполава назвала правядзенне бібліакэшынгаў
(Настаўніцкая газета.17.09.2017).
БІТКОІН ( ад англ. bit – біт- адзінка вымярэння
інфармацыі, coin – манета) электронная валюта,
якая ў адрозненне ад іншых валют, не належыць
ніякай краіне і не залежыць ад ніякага цэнтру, які б
займаўся яе вытворчасцю. Ці ведаюць беларусы як
зарабіць на біткоіне?( Звязда.23.01.2018)
БЛОКЧЭЙН ( ад англ. BlockChain, дзе block – блок, а
chain – ланцужок) - тэхналогія захавання дадзеных,
якія змяшчаюць нейкую інфармацыю. Уся сістэма
біткоін працуе па тэхналогіі блокчэйн. ?( Звязда
23.01.2018)
Скрыто страниц: 16
После покупки и/или взятии на чтение все страницы будут доступны для чтения
Скрыто страниц: 16
После покупки и/или взятии на чтение все страницы будут доступны для чтения
Скрыто страниц: 1
После покупки и/или взятии на чтение все страницы будут доступны для чтения
Добавил: Maxkov
Словарь неологизмов был создан учащимся 11 "А" класса ГУО "Средняя школа №3 г.Волковыска". Заказчик издания: Зуева Е.А Автор: Ковальчик М.О.
Оставьте отзыв первым!